Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вымавіць, ✂; зак.

Выгаварыць, сказаць.

  • В. слова.

|| незак. вымаўляць, ✂.

вымагальнік, ✂, м.

Той, хто займаецца вымаганнем.

|| ж. вымагальніца, ✂.

|| прым. вымагальніцкі, ✂.

вымагаць, ✂; незак.

  1. Дамагацца чаго-н. шантажом, прымусам, сілай.

    • В. грошы.
  2. чаго, са злуч. уступальны. «каб» і без дап. Патрабаваць.

    • В. да сябе ўвагі.
    • В., каб усё было дакладна выканана.

|| наз. вымаганне, ✂.

вымазаць, ✂; зак.

  1. Намазаць, нацерці чым-н., што фарбуе.

    • В. печ глінай.
  2. у што. Запэцкаць, замазаць (разм.).

    • В. адзенне ў дзёгаць.

|| незак. вымазваць, ✂.

вымаклы, ✂.

  1. Прамоклы, мокры.

    • Вымаклае адзенне.
  2. Які загінуў ад празмернай вільгаці.

    • Вымаклыя пасевы.

|| наз. вымакласць, ✂.

вымакнуць, ✂; зак.

  1. Стаць зусім мокрым.

    • В. на дажджы.
  2. Набыць якія-н. уласцівасці, выгляд, паляжаўшы ў вадзе, вадкасці.

    • Селядзец вымак (стаў менш салёным).
    • Лён вымак.

|| незак. вымакаць, ✂.

вымалеваць, ✂; зак.

  1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь; старанна намаляваць.

    • В. партрэт.
  2. Пакрыць слоем фарбы, пафарбаваць (разм.).

    • В. машыну ў зялёны колер.
  3. Расходаваць на афарбоўку (разм.).

    • В. усю фарбу.

|| незак. вымалёўваць, ✂.

вымаліць, ✂; зак.

Выпрасіць, дабіцца мальбамі.

  • В. грошай.
  • В. прабачэнне.

|| незак. вымольваць, ✂.

выманіць, ✂; зак.

  1. Вабячы, прымусіць выйсці адкуль-н.

    • В. драпежніка з нары.
  2. Набыць хітрыкамі, падманам.

    • В. грошы.

|| незак. выманьваць, ✂.

вымантачыць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і выманіць (у 2 знач.).