Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выйграць, ; зак.

  1. Набыць у выніку розыгрышу латарэі, перамагчы ў азартнай гульні.

    • В. сто рублёў па аблігацыі.
  2. Дамагчыся перамогі, узяць верх.

    • В. бой.
    • В. партыю ў шахматы.
    • В. справу.
  3. Атрымаць выгаду, карысць, перавагу; выгадаць.

    • В. ад зніжэння цэн.
    • В. час.
  4. перан., у чым. Атрымаць, заслужыць адабральную ацэнку.

    • В. у чыіх-н. вачах.

|| незак. выйграваць, .

|| наз. выйгрыш, .

выйгрыш, , м.

  1. гл. выйграць.

  2. Тое, што выйграна.

    • Вялікі в. па пазыцы.
    • Быць у выйгрышы (выйграць; таксама перан. аказацца ў больш выгадным становішчы).

|| прым. выйгрышны, .

  • Выйгрышная пазіцыя (якая абяцае выйгрыш або, перан., удачу, поспех).

выйсце, , н.

  1. Месца для выхаду куды-н.

    • В. на перон.
  2. перан. Спосаб вырашэння чаго-н.

    • Знайсці в. з якога-н. становішча.

выйсці, ; зак.

  1. Пайсці адкуль-н., пакінуць межы чаго-н.

    • В. з хаты.
    • В. з акружэння.
    • В. са складу камісіі.
  2. Паявіцца, апынуцца дзе-н. (пайшоўшы адкуль-н.).

    • В. на дарогу.
    • Сонца выйшла з-за хмар.
    • В. з адстаючых у перадавыя.
  3. перан. Перастаць быць у якім-н. стане, становішчы.

    • В. з цярпення.
    • В. з сябе (раззлавацца).
    • В. з ужытку.
    • В. з-пад улады.
  4. Быць выдадзеным, надрукаваным.

    • Кніга выйшла з друку.
    • Фільм выйшаў на экраны.
  5. безас. Прыйсціся, дастацца, выпасці.

    • На кожнага выйшла па сто рублёў.
  6. Зрасходавацца, кончыцца.

    • Выйшлі ўсе запасы.
    • Выйшаў тэрмін.
  7. (са словам «замуж» або без яго). Стаць чыёй-н. жонкай.

    • В. замуж за інжынера.
    • В. за урача.
  8. Атрымацца, утварыцца ў выніку якой-н. апрацоўкі, падрыхтоўкі, якіх-н. дзеянняў.

    • Выйшла добрая рэч.
    • З такога куска выйдзе дзве кашулі.
    • З яго выйшаў добры майстар.
  9. Здарыцца, адбыцца ў выніку чаго-н.

    • Выйшла непрыемнасць.
    • Выйшла, што я праў.
  10. Зрабіцца, стаць кім-н.

    • В. пераможцам.
  11. Пра паходжанне каго-н.

    • В. з асяроддзя людзей працы.

|| незак. выходзіць, .

|| наз. выхад, .

  • На в. (каманда выходзіць).

|| прым. выхадны, .

  • Выхадныя даныя (у друкаваным выданні: звесткі пра месца, год выпуску, выдавецтва).
  • Выходная адтуліна.
  • В. комін.