во,
-
Ужыв. , калі трэба паказаць што-н. , звярнуць увагу на што-н. - Во, рыбіна плёснула.
- Кладзі ўсё гэта во сюды.
-
Ужыв. , калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне.- Во малайцы, што прыехалі.
- Во, што яны тут натварылі!
-
Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу.- Вы мне во што скажыце, даражэнькія.
-
Ужыв. , калі трэба пацвердзіць сказанае некім.- Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кажа.
-
Ужыв. , калі трэба падвесці вынік сказанаму.- Во як бывае.
-
у знач. вык. Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа.- Во мароз дык мароз!