Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вочап, , м.

Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро.

вочапка, , ж. (разм.).

  1. Прывязка ў цэпа.

  2. Вешалка ў адзенні.

  3. Ручка (пераважна вераўчаная) вядра.

вочка, , н.

  1. гл. вока.

  2. Невялікая круглая адтуліна ў якім-н. прадмеце.

    • Дзвярное в.
  3. Пупышка, зрэзаная з дрэва для прышчэпкі.

  4. Зародак парастка на бульбяным клубні.

  5. Значок на ігральнай карце.

  6. Пятля ў вязанні.

    • Спусціла в.

вочнік, , м. (разм.).

Урач, спецыяліст па вочных хваробах.

вочны, .

Які мае адносіны да вока (у 1 знач.).

  • Вочныя хваробы.