Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

воз, , м.

  1. Сродак гужавога транспарту, прызначаны для язды і перавозкі грузаў, калёсы.

    • Класці сена на в.
  2. Нагружаныя паклажай калёсы, сані і пад., а таксама колькасць таго, што можа змясціцца на павозцы.

    • Везці в. сена.
    • В. дроў.
    • Што з воза упала, тое прапала (прыказка).
    • Цэлы в. навін (перан. вельмі многа).
    • Вазамі вазіць (надта многа).
    • Цягнуць в. (перан. выконваць усю асноўную работу).

|| прым. вазавы, .

возера, , н.

Замкнуты ў берагах вялікі натуральны вадаём.

  • Лясное в.

|| памянш. азярцо, і азярко, .

|| прым. азёрны, .

  • Полаччына — а. край.

вознік, , м.

  1. Той, хто кіруе запрэжанымі коньмі, рамізнік, фурман.

  2. Той, хто займаецца возніцтвам.

|| прым. возніцкі, .

возніцтва, , н.

Промысел па перавозцы коньмі каго-, чаго-н.

  • Займацца возніцтвам.

|| прым. возніцкі, .

возчык, , м.

  1. Той, хто займаецца перавозам грузаў на калёсах; вазак.

  2. Тое, што і вознік (у 1 знач.).

|| прым. возчыцкі, .