Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вол, , м.

Кастрыраваны бык, якога скарыстоўваюць на сельскагаспадарчых работах.

  • Працуе як чорны в. (перан. вельмі многа, без стомы).

|| прым. валовы, .

  • Валовая скура.

волава, , н.

Хімічны элемент, мяккі коўкі метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. алавяны, .

волак, , м.

Участак паміж дзвюма суднаходнымі рэкамі, цераз які ў даўнія часы перацягвалі волакам судна для працягу шляху.

волакам, прысл.

Цягнучы, валочачы па зямлі.

  • Цягнуць лодку в.

волас, , м.

  1. Рагавое ніткападобнае ўтварэнне на скуры чалавека і жывёл (мн. ўжыв. таксама для абазначэння расліннасці ў чалавека).

    • Вырваць сівы в.
    • Кучаравыя валасы.
    • Схапіцца за валасы (перан. пра адлюстраванне жаху, крайняга здзіўлення і пад.).
    • Валасы рваць на сабе (надта злаваць, крыўдаваць на сябе).
    • Да сівых валасоў (да старасці).
    • В. у в. (вельмі падобныя).
    • І на в. не заснуў (ніколькі не заснуў).
  2. зб. Расліннасць на целе жывёлы (ужыв. для розных тэхнічных мэт).

    • Конскі в.

|| памянш. валасок, .

|| прым. валасяны, .

  • Валасяное покрыва.
  • В. матрац.

воласць, , ж.

  1. У Старажытнай Русі: мясцовасць, падпарадкаваная адной уладзе.

  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, падраздзяленне ўезда ў сельскай мясцовасці Расіі і ў СССР да раяніравання.

|| прым. валасны, .

волат, , м.

Асілак, велікан.

  • Магутны в.
  • В. літаратуры (перан.).

волатаўскі, .

Які мае адносіны да волата.

  • Волатаўская сіла.

волевыяўленне, , н.

Выказванне сваёй волі, жадання.

  • Свабоднае в. выбаршчыкаў.

волкі, (разм.).

Вільготны, сыры.

  • Волкая ноч.

|| наз. волкасць, .