воз,
-
Сродак гужавога транспарту, прызначаны для язды і перавозкі грузаў, калёсы.
- Класці сена на в.
-
Нагружаныя паклажай калёсы, сані
і пад. , а таксама колькасць таго, што можа змясціцца на павозцы.- Везці в. сена.
- В. дроў.
- Што з воза упала, тое прапала (прыказка).
- Цэлы в. навін (
перан. вельмі многа). - Вазамі вазіць (надта многа).
- Цягнуць в. (
перан. выконваць усю асноўную работу).
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)