во часціца | размоўнае
-
Ужыв., калі трэба паказаць што-н., звярнуць увагу на што-н.
- Во, рыбіна плёснула.
- Кладзі ўсё гэта во сюды.
-
Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне.
- Во малайцы, што прыехалі.
- Во, што яны тут натварылі!
-
Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу.
- Вы мне во што скажыце, даражэнькія.
-
Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім.
- Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кожа.
-
Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму.
- Во як бывае.
-
у знач. выклічнік: Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа.
- Во мароз дык мороз!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)