Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпагадзіцца, ; безас.; зак.

Аб надыходзе яснага сонечнага надвор’я.

  • К вечару выпагадзілася.

|| незак. выпагоджвацца, .

выпад, , м.

  1. У фехтаванні, гімнастыцы: выстаўленне сагнутай нагі ў якім-н. напрамку з упорам тулава на гэту нагу.

    • В. наперад.
  2. перан. Варожае выступленне, нядобразычлівая выхадка супраць каго-, чаго-н.

    • Злосны в.

выпадак, , м.

  1. Тое, што здарылася, здарэнне.

    • В. з жыцця.
    • Няшчасны в.
    • У такім выпадку (пры такой умове, пры дадзеных абставінах).
    • На ўсякі в. (у прадбачанні чаго-н. нечаканага).
    • У крайнім выпадку (пры крайняй неабходнасці).
    • У любым выпадку (пры любых абставінах).
    • У асобных выпадках (калі-нікалі).
    • Ні ў якім выпадку (ніколі, ні пры якіх умовах, ні за што).
    • У тым выпадку, калі... (калі здарыцца так, што...).
    • У адваротным выпадку (калі будзе наадварот, не так).
    • У лепшым выпадку (пры самых спрыяльных абставінах).
  2. Зручны момант.

    • Падвярнуўся в.
    • Упусціць в.
  3. Тое, што і выпадковасць (у 2 знач.).

    • Поспех работы не можа залежаць ад выпадку.

  • Ад выпадку да выпадку — калі-нікалі, не пастаянна.

  • Ва ўсякім выпадку — пры любых абставінах, незалежна ні ад чаго.

  • З выпадку — з-за, з прычыны чаго-н.

  • Пры выпадку (разм.) — калі будзе магчымасць.

    • Пры выпадку перадам усё яму.
  • У выпадку чаго — калі адбудзецца, надыдзе што-н.

    • Забеспячэнне ў выпадку хваробы.
  • У выпадку чаго (разм.) — калі будзе патрэба.

    • У выпадку чаго, паведамі мне.

выпадаць, ; незак.

  1. гл. выпасці.

  2. не выпадае —

    1. няма магчымасці.
      • Узяцца за гэту работу ўсё не выпадае;
    2. няма зручнага моманту.
      • Усё былі незнаёмыя людзі і падыходзіць да іх не выпадала;
    3. нельга, непрыстойна.
      • Ён — інтэлігент, і яму, як ён лічыць, не выпадае займацца такой работай.

выпадкам, прысл.

  1. Тое, што і выпадкова (у 1 знач.).

    • Сустрэча в.
  2. у знач. пабочн. сл. Дарэчы, між іншым.

    • Ты, в., не ў магазін ідзеш?

выпадкова, прысл.

  1. Нечакана, непрадбачна.

  2. у знач. пабоч. сл. Тое, што і выпадкам (у 2 знач.).

выпадковасць, , ж.

  1. гл. выпадковы.

  2. Выпадковая акалічнасць.

    • Перашкодзіла в.
    • Па шчаслівай выпадковасці.

выпадковы, .

  1. Які паявіўся, узнік непрадугледжана.

    • Выпадковая памылка.
    • В. госць.
    • Выпадковае знаёмства.
    • Выпадкова (прысл.) сустрэцца.
  2. Які бывае не заўсёды, ад выпадку да выпадку.

    • Выпадковыя заработкі

|| наз. выпадковасць, .

выпаіць, ; зак.

Выкарміць пойлам.

  • В. цяля.

|| незак. выпойваць, .

выпакутаваць, ; зак.

  1. Перанесці многа пакут.

    • Колькі прыйшлося в.!
  2. Дамагчыся пакутамі.

    • В. сваё шчасце.