выпадаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. выпасці.

  2. не выпадае —

    1. няма магчымасці.
      • Узяцца за гэту работу ўсё не выпадае;
    2. няма зручнага моманту.
      • Усё былі незнаёмыя людзі і падыходзіць да іх не выпадала;
    3. нельга, непрыстойна.
      • Ён — інтэлігент, і яму, як ён лічыць, не выпадае займацца такой работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)