Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вісельнік, , м.

Чалавек, павешаны на вісельні.

  • Гумар вісельніка — вельмі змрочны гумар.

вісельня, , ж.

Два слупы (або слуп) з перакладзінай — прыстасаванне дня пакарання смерцю праз павешанне, шыбеніца.

|| прым. вісельны, .

вісець, ; незак.

  1. Будучы прымацаваным да чаго-н., знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без апоры.

    • Люстра вісіць над сталом.
    • Аб’ява вісіць на дзвярах.
    • Капялюш вісіць на вешалцы.
    • Самалёты вісяць над полем бою (перан. лятаюць, кружачыся).
    • Сукенка з аднаго боку вісіць (спадае, не аблягае фігуру).
    • В. у паветры (перан. знаходзіцца ў няпэўным становішчы).
    • В. на тэлефоне (перан. часта і доўга гаварыць па тэлефоне; разм.).
  2. Выдавацца, выступаць уперад якой-н. сваёй часткай, навісаць.

    • Скала вісела над дарогай.
    • Бяда вісела над галавой (перан.).

  • Вісець над каркам (разм.) — дакучаць каму-н.

  • Вісець на валаску (разм.) — знаходзіцца ў небяспечным становішчы.

  • Вісець на карку (разм. неадабр.) — быць на ўтрыманні ў каго-н.

віск, , м.

Высокі пранізлівы крык, а таксама падобны гук, утвораны якім-н. прадметам.

  • В. парасяці.
  • В. пілы.

віскат, , м. (разм.).

Тое, што і віск.

віскатаць, ; незак. (разм.).

Пранізліва крычаць, утвараць высокія пранізлівыя гукі.

віскі, нескл., н.

Моцная англійская і амерыканская гарэлка.

вісклівы, .

  1. Пранізлівы, з віскам.

    • В. крык.
  2. Які часта вішчыць.

    • Вісклівае парася.

|| наз. вісклівасць, .

віскоза, , ж.

  1. Студзяністая клейкая цэлюлозная маса, з якой вырабляецца штучны шоўк, цэлафан і пад.

  2. Штучны шоўк.

|| прым. віскозны, .

  • Віскознае валакно.

віславухі, .

З абвіслымі вушамі.

  • В. сабака.

|| наз. віславухасць, .