Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вір, ✂, м.

  1. Кругавы, лейкападобны рух вады на рацэ, які ўзнікае ад сутыкнення сустрэчных плыней.

    • В. падзей (перан.).
  2. Глыбокае месца ў рацэ, з ямай, дзе адбываецца завіхрэнне плыні.

    • У віру на калу (разм.) —
      1. пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё;
      2. далёка, невядома дзе.
    • Хоць у вір галавой (разм.) — пра цяжкае, бязвыхаднае становішча.

|| памянш. вірок, ✂.

|| прым. віравы, ✂.

  • Віравая вада.

віра​1, ✂, ж.

У старажытныя часы: грашовы штраф за забойства ці калецтва вольнага чалавека.

віра​2, выкл.

У мове будаўнікоў, партовых грузчыкаў і інш.: падымай уверх!; процілегласць: майна.

віраванка, ✂, ж.

Тое, што і чайнворд.

|| прым. віраваначны, ✂.

віраваць, ✂; незак.

Утвараць віры, круціць, бурліць.

  • Вада віруе ля камянёў.
  • Жыццё віруе вакол (перан.).

|| наз. віраванне, ✂.

віраж​1, ✂, м. (спец.).

  1. Палёт самалёта з крэнам па кругу або паварот па крывой аўтамабіля, веласіпеда.

    • Крутыя віражы.
  2. У вела- і мотаспорце: нахілены паварот спартыўнай дарожкі.

|| прым. віражны, ✂.

віраж​2, ✂, м. (спец.).

Хімічны раствор, у якім прамываюць аддрукаваны фатаграфічны здымак для надання яму пэўнага колеру.

|| прым. віражны, ✂.

вірлавокі, ✂.

З вялікімі лупатымі вачамі.

|| наз. вірлавокасць, ✂.

вірлівы, ✂.

Бурлівы, бурны, неспакойны.

  • В. паток.
  • Вірлівая маладосць (перан.).

|| наз. вірлівасць, ✂.

вірок, ✂, м.

  1. гл. вір.

  2. Прылада для звівання нітак у клубок.