Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

віна, ✂, ж.

  1. Нядобры ўчынак, правіннасць.
    • Разумець сваю віну.
    • Даказаць віну.
  2. адз. Прычына, крыніца чаго-н. (неспрыяльнага).

    • Па чыёй-н. віне (г.зн. з-за каго-н.).

вінавальны:

  • вінавальны склон — склон, які адказвае на пытанне каго-што?

вінаваты, ✂.

  1. Які правініўся ў чым-н., зрабіў злачынства.

    • Прызнаць вінаватым.
    • В. ў крадзяжы.
    • Я вінавата перад вамі.
  2. поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны.

    • В. голас.
    • Вінавата (прысл.) паглядзець.
  3. Які вінен каму-н., мае доўг.

    • Я яму в. трыццаць рублёў.

|| наз. вінаватасць, ✂.

вінаваціцца, ✂; незак.

Дакараць сябе, прызнаючы якую-н. віну, каяцца.

|| зак. павінаваціцца, ✂.

вінаваціць, ✂; незак.

Абвінавачваць, лічыць вінаватым; асуджаць.

  • Ва ўсім вінаваціў толькі другіх.

вінаград, ✂, м.

Павойная паўднёвая кустовая расліна з салодкімі буйнымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны, якія ідуць у еж. і н. выраб віна.

|| прым. вінаградны, ✂.

  • В. сок.

вінаградар, ✂, м.

Той, хто займаецца вінаградарствам (у 1 знач.).

|| прым. вінаградарскі, ✂.

вінаградарства, ✂, н.

  1. Развядзенне вінаграду як галіна раслінаводства.

  2. Раздзел сельскагаспадарчай навукі аб развядзенні вінаграду.

вінаградзіна, ✂, ж.

Ягада вінаграду.

|| памянш. вінаградзінка, ✂.

вінаграднік, ✂, м.

Участак, засаджаны вінаградам, вінаградная плантацыя.

|| прым. вінаграднікавы, ✂.