Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

віціна, ✂, ж.

  1. Прут, дубец.

  2. зб. Скручаная лаза, якой вяжуць плыты.

віцмундзір, ✂, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: форменны сурдут цывільных чыноўнікаў.

|| прым. віцмундзірны, ✂.

віцца, ✂; незак.

  1. Расці завіткамі.

    • Хмель уецца вакол дрэва.
    • Валасы ўюцца.
  2. Рабіць звілістыя рухі або мець звілісты напрамак.

    • Паміж гор вілася рэчка.
  3. Лятаючы, кружыцца.

    • Пчолы ўюцца роем.

віць, ✂; незак.

Вырабляць, скручваючы, сплятаючы або плетучы.

  • В. вяроўкі.
  • В. вянкі.
  • В. гняздо.
  • З ветру вяроўкі в. (перан. гаварыць што-н. беспадстаўнае, выдумляць).

|| зак. звіць, ✂.

|| наз. віццё, ✂.

віцэ-...

Першая частка складаных слоў са значэннем намеснік, напр. віцэ-губернатар, віцэ-консул, віцэ-прэзідэнт.

віцэ-адмірал, ✂, м.

Другое адміральскае званне, а таксама асоба, што носіць гэта званне.

|| прым. віцэ-адміральскі.

віцязь, ✂, м.

У Старажытнай Русі: храбры воін, асілак.

  • Слаўныя віцязі.