вісець, ; незак.

  1. Будучы прымацаваным да чаго-н., знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без апоры.

    • Люстра вісіць над сталом.
    • Аб’ява вісіць на дзвярах.
    • Капялюш вісіць на вешалцы.
    • Самалёты вісяць над полем бою (перан. лятаюць, кружачыся).
    • Сукенка з аднаго боку вісіць (спадае, не аблягае фігуру).
    • В. у паветры (перан. знаходзіцца ў няпэўным становішчы).
    • В. на тэлефоне (перан. часта і доўга гаварыць па тэлефоне; разм.).
  2. Выдавацца, выступаць уперад якой-н. сваёй часткай, навісаць.

    • Скала вісела над дарогай.
    • Бяда вісела над галавой (перан.).

  • Вісець над каркам (разм.) — дакучаць каму-н.

  • Вісець на валаску (разм.) — знаходзіцца ў небяспечным становішчы.

  • Вісець на карку (разм. неадабр.) — быць на ўтрыманні ў каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)