Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ато́л, ✂, м.

Каралавы востраў кольцападобнай формы.

|| прым. атолавы, ✂.

ато́пкі, ✂, м.

Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад.

ато́сы, ✂, ж.

Драцяныя з жалезных прутоў або раменныя цяжы, што ідуць ад верхняга канца аглоблі да загваздкі.

|| прым. атосны, ✂.

атра́д, ✂, м.

  1. Спецыяльная вайсковая група.

    • А. маракоў.
  2. Група людзей, аб’яднаных для сумеснай дзейнасці.

    • Санітарны а.
  3. У сістэматыцы жывёл: падраздзел класа.

    • А. грызуноў.

|| прым. атрадны, ✂.

атракцыён, ✂, м.

  1. Эфектны цыркавы або эстрадны нумар.

  2. Устройства для забаў у месцах масавых гулянняў, напр., каруселі, гушкалкі і пад.

|| прым. атракцыённы, ✂.

атра́мант, ✂, м. (уст.).

Тое, што і чарніла.

атрапа́ць, ✂; зак.

Тое, што і абтрапаць.

|| незак. атрэпваць, ✂.

атрафі́раваны, ✂ (кніжн.).

Які атрафіраваўся, страціў жыццяздольнасць.

  • А. орган.

атрафі́равацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Падвергнуцца (-вяргацца) атрафіі.

  • Атрафіраваліся мышцы.

атрафі́я, ✂, ж.

Страта жыццяздольнасці, знясіленне, змяншэнне якога-н. органа.

  • А. мышцы.
  • А. сумлення (перан.).