Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

татары, , м.

  1. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Татарыі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі, а таксама насяляе асобныя вобласці ў Паволжы, Сібіры і некаторых іншых месцах.

  2. Назва розных плямён, утварыўшых дзяржаву Залатой Арды, аб’яднаных у 13—15 стст.

|| ж. татарка, .

|| прым. татарскі, .

татуіраваць, ; зак. і незак.

Накалоць (наколваць) асобай фарбай узоры на целе.

|| зак. вытатуіраваць, .

|| звар. татуіравацца, .

|| наз. татуіроўка, .

|| прым. татуіровачны, .

татуіроўка, , ж.

  1. гл. татуіраваць.

  2. Вытатуіраваныя на целе ўзоры.

    • Т. на спіне.

таты, , м.

Народ, які жыве ў прыкаспійскай частцы Азербайджана і на поўдні Дагестана.

|| ж. татка, .

|| прым. тацкі, .

  • Тацкая мова (іранскай групы індаеўрапейскай сям’і моў).

татэм, , м.

У дакласавым грамадстве: абогатвораная жывёла (іншы раз з’ява прыроды, расліна, прадмет), што лічыцца родапачынальнікам племені.

|| прым. татэмны, .

татэмізм, , м.

Першабытны культ татэмаў.

|| прым. татэмістычны, .

таўкатня, , ж. (разм.).

Хаатычны рух, цісканіна ў натоўпе; мітусня, сумятня.

таўкач, , м.

  1. Кароткая прылада з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што-н.

    • Жанчыны таўклі таўкачамі крупы на куццю.
  2. перан. Пра някемлівага чалавека, які таўчэцца, перашкаджаючы працаваць (разм. зневаж.).

таўкучка, , ж. (разм.).

Бойкае месца, базар, дзе прадаюць розныя рэчы з рук.

таўраваць, ; незак. (спец.).

Ставіць, выпальваць таўро.

  • Т. жывёлу.

|| зак. затаўраваць, .