Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

растаропны, ✂.

Кемлівы ў справах; упраўны.

  • Р. чалавек.

|| наз. растаропнасць, ✂.

растаўсцелы, ✂ і растлусцелы, ✂.

Які растаўсцеў; распаўнелы, тоўсты.

|| наз. растаўсцеласць, ✂ і растлусцеласць, ✂.

растаўсцець, ✂ і растлусцець, ✂; зак.

Стаць тоўстым; распаўнець.

  • Пад старасць дзед растаўсцеў.

растаць, ✂; зак.

  1. Перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла.

    • Снег растаў.
  2. Адтаяць, перастаць быць падмёрзлым.

    • Дарога растала.
  3. перан. Паступова знікнуць; разысціся, рассеяцца.

    • Тукі песні расталі ў далечыні.
    • Туман растаў.
  4. перан. Прыйсці ў замілаванне; расчуліцца, памякчэць.

    • Р. ад пахвалы.

|| незак. раставаць, ✂.

|| наз. раставанне, ✂.

растачыць​1, ✂; зак. (спец.).

Расшырыць, апрацаваць разцом.

  • Р. адтуліну

|| незак. расточваць, ✂.

|| наз. расточванне, ✂ і расточка, ✂.

|| прым. расточны, ✂.

  • Р. станок.

растачыць​2, ✂; зак.

Згрызці, праесці, патачыць у многіх месцах.

  • Шашаль растачыў сцяну.

|| незак. расточваць, ✂.

|| наз. расточванне, ✂.

растачыць​3, ✂; зак.

Прытачыўшы, зрабіць шырэйшым.

  • Р. спадніцу.

|| незак. расточваць, ✂.

|| наз. расточванне, ✂ і расточка, ✂.

растваральнік, ✂, м.

Рэчыва, здольнае раствараць у сабе іншае рэчыва.

растваральны, ✂.

Які здольны растварацца ў вадкасці.

|| наз. растваральнасць, ✂.

растварыцца, ✂; зак.

Утварыць у злучэнні з вадкасцю аднародную сумесь.

|| незак. растварацца, ✂.