Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

улажыць, ✂; зак.

  1. Палажыць, змясціць унутр.

    • У. кнігу ў партфель.
    • У. душу ў любімую справу (перан.).
  2. Змясціць у якое-н. прадпрыемства (сродкі, грошы).

    • У. сродкі ў будаўніцтва дарогі.
  3. Надаць каму-н. ляжачае становішча, прымусіць легчы.

    • У. хворага ў пасцель.
  4. перан. Тое, што і забіць (у 1 знач.; разм.).

    • У. на месцы з аўтамата.
  5. Зрабіць укладку (валасоў).

    • У. валасы.

|| незак. укладаць, ✂ і укладваць, ✂.

|| наз. укладанне, ✂, укладванне, ✂ і укладка, ✂.

улажэнне, ✂, н.

  1. Дадатковая рэч (звычайна каштоўная), уложаная ўнутр чаго-н.

    • Пакет з улажэннем.
  2. Калісьці: звод, збор законаў, пастаноў.

    • У. аб пакараннях.
    • Саборнае ў. 1649 года.

улазіны, ✂, н. (разм.).

Уходзіны, наваселле.

уламацца, ✂; зак. (разм.).

Праламацца пад уздзеяннем цяжару.

  • Дах уламаўся.

|| незак. уломлівацца, ✂ і уломвацца, ✂.

уламаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Праламаць, зрабіць пралом.

    • У. страху.
  2. Ломячы, аддзяліць, адламаць.

    • У. хлеба.
  3. перан. Пераканаць, угаварыць з цяжкасцю.

    • Ледзь уламалі ўпартага.

|| незак. уломліваць, ✂ і уломваць, ✂.

|| наз. уломліванне, ✂ і уломванне, ✂.

улан, ✂, м.

У арміі царскай Расіі і некаторых замежных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі (першапач. ўзброеных пікамі).

  • Эскадрон уланаў.

|| прым. уланскі, ✂.

уласкавіць, ✂; зак.

Зрабіць ласкавым, лагодным.

|| незак. уласкаўляць, ✂.

|| наз. уласкаўленне, ✂.

уласна, часц.

  1. у знач. пабочн.

    , са словам «кажучы» або без яго. Па сутнасці, на самай справе.

    • Я, у. кажучы, не чакаў такога.
  2. часц. Ва ўласным разуменні слова.

    • За тэкстам літаратурнага сцэнарыя пачалася ў. рэжысёрская работа.

уласнаручны, ✂.

Напісаны ўласнай рукой.

  • У. подпіс.

уласнасць, ✂, ж.

  1. Маёмасць, якая належыць каму-н.

    • Дзяржаўная ў.
  2. Прыналежнасць каго-, чаго-н. каму-, чаму-н. з правам распараджэння.

    • Прыватная ў. на зямлю.
    • Набыць што-н. ва ў.
    • Права ўласнасці.