Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

удасканаліцца, ✂; зак.

  1. Стаць больш дасканалым.

    • Навыкі ўдасканаліліся.
  2. Павысіць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад.

    • У. ў гульні на скрыпцы.
  3. Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцці і пад.).

    • Густ удасканаліўся.

|| незак. удасканальвацца, ✂.

|| наз. удасканальванне, ✂.

|| наз. удасканаленне, ✂.

удасканаліць, ✂; зак.

  1. Развіць, зрабіць лепшым, больш дасканалым.

    • У вытворчы працэс.
  2. Зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пачуцці і пад.).

    • У музыкальны слых.

|| незак. удасканальваць, ✂.

|| наз. удасканальванне, ✂.

|| наз. удасканаленне, ✂.

удастоіцца, ✂; зак.

  1. Аказацца дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. (кніжн.).

    • У прэміі.
  2. Атрымаць што-н. як знак чыёй-н. увагі.

    • У. пахвалы.

|| незак. удастойвацца, ✂.

удастоіць, ✂; зак.

  1. Узнагародзіць, прызнаць дастойным (кніжн.).

    • У. урадавай узнагароды.
    • Дзеяч, удастоены ганаровага звання.
  2. Аказаць каму-н. гонар сваёй увагай, прыхільнасцю і пад.

    • У позіркам.
    • Не ўдастоіць адказам.

|| незак. удастойваць, ✂.

удаў, ✂, м.

Вялікая драпежная неядавітая змяя трапічных і субтрапічных краін.

|| прым. удававы, ✂.

  • Сямейства ўдававых (наз.).

удаўжкі, прысл.

У даўжыню.

  • Лес цягнуўся на некалькі кіламетраў у.

удаўство, ✂, н.

Бясшлюбны стан удавы, удаўца.

удацца​1, ✂; зак.

  1. Паспяхова ажыццявіцца, завяршыцца; атрымацца вельмі ўдалым (у 2 і 3 знач.).

    • Справа ўдалася.
    • Ураджай удаўся.
    • Ростам не ўдалася (пра чалавека, жывую істоту: не вырас; разм.).
  2. Аказацца магчымым зрабіць што-н., пашчаслівіцца.

    • Удалося дастаць рэдкую кнігу.
    • Не ўдалося з’ездзіць.
  3. Урадзіцца, вырасці падобным на каго-н.

    • Сын удаўся ў бацьку.

|| незак. удавацца, ✂.

удацца​2, ✂; зак.

  1. Урэзацца, зайсці далёка ў глыб чаго-н.

    • Бераг удаўся ў мора.
  2. перан. Аддацца якому-н. пачуццю, паглыбіцца (у 3 знач.; разм.).

    • У. ў фантазію.

|| незак. удавацца, ✂.

удаць, ✂; зак. (разм.).

Выдаць, выкрыць каго-н.

|| незак. удаваць, ✂.