Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пустыня, , ж.

Вялікая прастора з беднай расліннасцю ці ўвогуле без яе.

  • Бязлюдная п.
  • Лядовая п.

|| прым. пустынны, .

  • Пустынная зона (зона пустыні).
  • П. востраў.

пустышка, , ж. (разм.).

  1. Гумавая трубачка ў выглядзе саска, якую даюць ссаць грудному дзіцяці.

  2. перан. Аб кім-, чым-н. пустым і легкадумным, аб чым-н. беззмястоўным (пагард.).

    • Гэта п. толькі пра ўборы думае.

пустэльнік, , м.

  1. Чалавек, які з рэлігійных меркаванняў адмовіўся ад зносін з людзьмі і пасяліўся ў бязлюдным месцы (уст.).

    • Манах-п.
  2. перан. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязлюдным месцы.

|| ж. пустэльніца, .

|| прым. пустэльніцкі, .

  • Пустэльніцкае жыццё.

пустэльніцтва, , н. (кніжн.).

Жыццё пустэльніка.

|| прым. пустэльніцкі, .

пустэльны, .

  1. гл. пустэльня.

  2. Бязлюдны, пусты.

    • П. дом.

|| наз. пустэльнасць, .

пустэльня, , ж.

Тое, што і пустыня.

|| прым. пустэльны, .

пустэча, , ж. (разм.).

  1. Тое, што і пустата (у 1 і 2 знач.).

    • П. ў бараках.
    • П. ў сэрцы.
  2. Тое, што і пустка (у 1 знач.).

    • П., зарослая палыном.

|| прым. пустэчны, .

пусцець, ; незак.

Станавіцца пустым, пустынным.

  • Начныя вуліцы пусцеюць.

|| зак. спусцець, і апусцець, .

|| наз. апусценне, .

пусціцца, ; зак.

  1. Адправіцца куды-н.

    • П. ў далёкую дарогу.
    • П. бягом.
  2. Пачаць рабіць што-н. у адпаведнасці са значэннем назоўніка або інфінітыва.

    • П. ў скокі.
    • П. ў спрэчкі.
    • П. разважаць.

|| незак. пускацца, .

пусціць, ; зак.

  1. Перастаць трымаць, даць каму-, чаму-н. волю, выпусціць.

    • П. птушку на волю.
  2. Дазволіць, даць магчымасць каму-, чаму-н. ісці ці ўвайсці куды-н.

    • П. ў адпачынак.
    • П. жывёлу на пашу.
    • П. у хату.
    • П. начаваць.
  3. Прывесці ў рух, у дзеянне, у рабочы стан.

    • П. гадзіннік.
    • П. струмень вады.
    • П. аўтаматычную лінію.
  4. Прымусіць, даць магчымасць каму-н. рухацца якім-н. чынам ці куды-н.

    • П. каня наўскач.
    • П. плуг глыбей у зямлю.
  5. У спалучэнні з назоўнікамі ўжыв. у знач. падвергнуць чаму-н. або выкарыстаць з якімі-н. мэтамі, накіраваць у якую-н. сферу дзейнасці.

    • П. у абыходак.
    • П. участак пад авёс.
  6. Распаўсюдзіць, разнесці (разм.).

    • П. погаласку.
    • П. плётку.
  7. Кінуць у каго-, што-н.

    • П. камень у акно.
    • П. кулю ў лоб.
    • П. грошы на вецер (перан. патраціць дарэмна, упустую).
  8. Даць з сябе парастак, карані.

    • П. атожылкі.
  9. Не вытрымаўшы напружання, цяжару, перастаць утрымліваць што-н. (разм.). У мяшку пусціла шво.

  10. ас. і безас. Адтаяць (разм.).

    • Балота месцамі пусціла.
    • Замарозіла, а потым зноў пусціла.

  • Пусціць (з) агнём або (з) дымам што (разм.) — спаліць.

  • Пусціць з торбай каго (разм. уст.) — давесці да жабрацтва.

  • Пусціць на свет каго (што) (разм.) — нарадзіць, даць жыццё.

  • Пусціць юшку каму (разм.) — ударыць, разбіць нос да крыві.

|| незак. пускаць, .

|| наз. пуск, .

  • П. ракеты.

|| прым. пускавы, .

  • П. аб’ект.
  • Пускавая ўстаноўка.