Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

полка, ✂, ж.

  1. Кавалак тканіны ва ўсю першапачатковую шырыню.

    • Спадніца з трох полак.
  2. Лаўка ў вагоне для сядзення ці ляжання.

    • Верхняя п.

|| прым. полачны, ✂.

полудзень, ✂, м.

  1. Тое, што і абед (у 2 знач.).

    • Узяць торбачку з полуднем.
  2. Сярэдзіна дня, поўдзень.

    • Ужо мінула за п.
  3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай, падвячорак.

    • П. —у пяць гадзін.

|| прым. полудзенны, ✂.

полчышча, ✂, н.

  1. Вельмі вялікае варожае войска (кніжн.).

    • Варожыя полчышчы.
  2. перан. Пра вялікую колькасць каго-н. (разм.).

    • Полчышчы камароў.

полы, ✂.

Пусты ўнутры.

  • Полае сцябло.

полымя, ✂, н.

Агонь, які ўзнімаецца над тым, што гарыць.

  • Языкі полымя.
  • П. партызанскай барацьбы (перан. уздым; высок.).

|| прым. полымны, ✂.

полька​1, ✂, ж.

Танец у хуткім тэмпе з падскокамі, а таксама музыка да яго.

полька​2, ✂, ж.

Род мужчынскай стрыжкі, пры якой падстрыгаюцца валасы на скронях і патыліцы.

полюс, ✂, м.

  1. Адзін з двух пунктаў перасячэння ўяўнай восі вярчэння Зямлі з зямной паверхняй, а таксама мясцовасць вакол гэтых пунктаў.

    • Паўночны п.
    • Паўднёвы п.
  2. Адзін з двух супрацьлеглых канцоў электрычнага ланцуга або магніта (спец.).

    • Дадатны, адмоўны п.
  3. перан. Што-н. зусім супрацьлеглае чаму-н. іншаму (кніжн.).

    • Гэтыя характары — два полюсы.

○

  • Полюсы свету (спец.) — пункты перасячэння нябеснай сферы т.зв. воссю свету, вакол якой адбываецца сутачнае вярчэнне гэтай сферы.

    • Паўночны і Паўднёвы полюсы свету.

  • Полюсы холаду (спец.) — вобласці найбольш нізкіх зімовых тэмператур на зямной паверхні.

  • Магнітныя полюсы Зямлі (спец.) — пункты на зямной паверхні, у якіх магнітная стрэлка з гарызантальнай воссю вярчэння прымае вертыкальнае становішча.

|| прым. полюсны, ✂.

  • П. ток.