полюс, , м.

  1. Адзін з двух пунктаў перасячэння ўяўнай восі вярчэння Зямлі з зямной паверхняй, а таксама мясцовасць вакол гэтых пунктаў.

    • Паўночны п.
    • Паўднёвы п.
  2. Адзін з двух супрацьлеглых канцоў электрычнага ланцуга або магніта (спец.).

    • Дадатны, адмоўны п.
  3. перан. Што-н. зусім супрацьлеглае чаму-н. іншаму (кніжн.).

    • Гэтыя характары — два полюсы.

  • Полюсы свету (спец.) — пункты перасячэння нябеснай сферы т.зв. воссю свету, вакол якой адбываецца сутачнае вярчэнне гэтай сферы.

    • Паўночны і Паўднёвы полюсы свету.

  • Полюсы холаду (спец.) — вобласці найбольш нізкіх зімовых тэмператур на зямной паверхні.

  • Магнітныя полюсы Зямлі (спец.) — пункты на зямной паверхні, у якіх магнітная стрэлка з гарызантальнай воссю вярчэння прымае вертыкальнае становішча.

|| прым. полюсны, .

  • П. ток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)