Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

далучальны, ✂.

  1. Прызначаны для далучэння.

    • Д. провад.
  2. У граматыцы: далучальны сказ — даданы сказ, які ўносіць дадатковае паведамленне.

  3. Які служыць для далучэння.

    • Д. злучнік.

далучыцца, ✂; зак.

  1. Павялічыцца на пэўную колькасць.

    • Да групы экскурсантаў далучылася яшчэ 5 чалавек.
  2. Згадзіўшыся з кім-, чым-н., прымкнуць.

    • Д. да грамадскага жыцця краіны.

|| незак. далучацца, ✂.

|| наз. далучэнне, ✂.

далучыць, ✂; зак.

  1. Прылучыць да чаго-н.

    • Д. карову да статка.
  2. Прыбавіць да чаго-н.

    • Д. дакументы да справы.
  3. Пазнаёміць з. чым-н.

    • Д. дзяцей да музычнай культуры.

|| незак. далучаць, ✂.

|| наз. далучэнне, ✂.

даль, ✂, ж.

  1. Далёкі прастор; прасцяг, шыр.

    • Далі леглі сінім морам.
  2. (звычайна з азначэннем). Далёкае месца.

    • Блакітная д.
    • Праклалі шлях у касмічныя далі.

◊

  • Такую даль (ісці, ехаць, цягнуцца) (разм.) — так далёка.

дальбог, выкл. (уст.).

Тое, што і далібог.

дальнабачны, ✂.

Здольны прадбачыць вынікі чаго-н.

  • Д. чалавек.

|| наз. дальнабачнасць, ✂.

дальнабойны, ✂.

Прызначаны для стральбы на далёкую адлегласць.

  • Дальнабойная артылерыя.

|| наз. дальнабойнасць, ✂.

дальназоркі, ✂.

  1. Які бачыць аддаленыя прадметы лепш, чым блізкія.

    • Акуляры для дальназоркіх (наз.).
  2. перан. Тое, што і дальнабачны.

    • Д. палітык.

|| наз. дальназоркасць, ✂.

дальнамер, ✂, м.

Прыбор для вызначэння адлегласці.

  • Аптычны д.
  • Акустычны д.

|| прым. дальнамерны, ✂.

дальтанізм, ✂, м.

Недахоп зроку, звязаны з няздольнасцю адрозніваць некаторыя колеры, звычайна чырвоны і зялёны.