Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ачуня́ць, ; зак.

  1. Паправіцца пасля хваробы.

    • Хлопец ачуняў пасля цяжкай хваробы.
  2. Апрытомнець.

    • А. ад страху.

|| незак. ачуньваць, .

ачу́хацца, ; зак. (разм.).

Тое, што і ачнуцца (у 2 знач.).

|| незак. ачухвацца, .

ачу́цца, ; зак.

  1. Ачнуцца, прыйсці да памяці.

  2. Стаць здаровым.

  3. Праявіцца, адчуць.

    • Сэрца маці заўсёды ачуецца.

|| незак. ачувацца, .

ачы́сткі, .

Рэшткі, лупіны, адкіды пры ачыстцы чаго-н.

  • Бульбяныя а.

ачы́сціцца, ; зак.

Вызваліцца ад чаго-н., што забруджвае, закрывае што-н.

  • Неба ачысцілася ад хмар.
  • А. ад грахоў (перан.)

|| незак. ачышчацца, .

|| наз. ачышчэнне, .

ачы́сціць, ; зак.

  1. гл. чысціць.

  2. Зрабіць чыстым па саставу.

    • А. спірт.
    • А. сумленне (перан.).
  3. Аслабаніць ад каго-, чаго-н.

    • А. залу.
    • А. горад ад прышэльцаў.
  4. Апаражніць, з’еўшы ўсё (разм.).

    • А. міску кашы.
  5. Абакрасці (разм.).

    • Зладзеі ачысцілі кватэру.

|| незак. ачышчаць, .

|| наз. ачыстка, і ачышчэнне, .

  • Для ачысткі сумлення (каб супакоіцца; разм.).

|| прым. ачышчальны, .

  • Ачышчальныя прыстасаванні.