Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ачы́сткі, ✂.

Рэшткі, лупіны, адкіды пры ачыстцы чаго-н.

  • Бульбяныя а.

ачы́сціцца, ✂; зак.

Вызваліцца ад чаго-н., што забруджвае, закрывае што-н.

  • Неба ачысцілася ад хмар.
  • А. ад грахоў (перан.)

|| незак. ачышчацца, ✂.

|| наз. ачышчэнне, ✂.

ачы́сціць, ✂; зак.

  1. гл. чысціць.

  2. Зрабіць чыстым па саставу.

    • А. спірт.
    • А. сумленне (перан.).
  3. Аслабаніць ад каго-, чаго-н.

    • А. залу.
    • А. горад ад прышэльцаў.
  4. Апаражніць, з’еўшы ўсё (разм.).

    • А. міску кашы.
  5. Абакрасці (разм.).

    • Зладзеі ачысцілі кватэру.

|| незак. ачышчаць, ✂.

|| наз. ачыстка, ✂ і ачышчэнне, ✂.

  • Для ачысткі сумлення (каб супакоіцца; разм.).

|| прым. ачышчальны, ✂.

  • Ачышчальныя прыстасаванні.