Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераклікацца, ; незак.

  1. Абменьвацца гучнымі воклічамі, словамі.

    • П. ў лесе.
  2. Папераменна гучаць.

    • Пераклікаліся гудкі паравозаў.
  3. перан., з кім-чым.

    • Мець падабенства, збліжацца сваімі прыметамі з чым-н.

|| аднакр. пераклікнуцца, .

|| наз. пераклічка, .

пераклічка, , ж.

  1. гл. пераклікацца.

  2. Выклік па прозвішчах, імёнах для праверкі прысутнасці пэўных асоб.

пераключальнік, , м.

Прыстасаванне для пераключэння чаго-н. (напр. электрычнага току).

  • П. дыяпазонаў прыёмніка.

пераключыцца, ; зак.

Накіравацца на што-н. іншае, новае; перайсці на іншы від працы, на другую работу.

  • Размова пераключылася на другую тэму.
  • П. на педагагічную работу.

|| незак. пераключацца, .

|| наз. пераключэнне, .

пераключыць, ; зак.

  1. Змяніць (напрамак і сілу якой-н. энергіі, руху і пад.).

  2. перан. Надаць іншы напрамак чаму-н.; перавесці на новую работу, на новыя формы работ.

    • П. сваю ўвагу на іншы прадмет.
    • П. цэх на іншую вытворчасць.

|| незак. пераключыць, .

|| наз. пераключэнне, .

перакроіць, ; зак.

  1. Скроіць нанава.

    • П. сукенку.
    • Вайна перакроіла людскія лёсы (перан.).
  2. Кроячы, разрэзаць, парэзаць усё, многае.

    • П. увесь матэрыял.

|| незак. перакройваць, .

|| наз. перакройванне, і перакройка, .

перакруціцца, ; зак.

  1. Павярнуцца кругом, процілеглым бокам ці канцом.

    • П. на адной назе.
  2. Сапсавацца ад частага, празмернага закручвання або распасціся напалам, на часткі ад кручэння.

    • Кран перакруціўся.
    • Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.
  3. перан. Рэзка перамяніцца, перайначыцца (разм.).

    • Як жыццё перакруцілася.
  4. Заблытацца, зблытацца.

    • Ніткі перакруціліся.

|| незак. перакручвацца, .

перакруціць, ; зак.

  1. Павярнуць кругом, процілеглым бокам, канцом.

    • П. педалі.
  2. Звіць вельмі туга, крута; сапсаваць празмерным закручваннем.

    • П. вужышча.
    • П. кран.
  3. Наматаць на што-н. другое або іначай.

    • П. магнітафонную стужку на другую касету.
    • П. анучы на нагах.
  4. перан. Перайначыць, зрабіць на свой лад (разм.).

    • Новыя абставіны ўсё перакруцілі.
  5. перан. Сказіць, змяніць змест, форму чаго-н. (разм.).

    • П. чые-н. словы.

|| незак. перакручваць, .

перакрывіцца, ; зак.

  1. Стаць крывым, несіметрычным; перакасіцца.

    • Страха перакрывілася.
  2. Скрывіцца ад болю, страху і пад.

    • Твар перакрывіўся ад болю.

перакрывіць, ; зак.

  1. Зрабіць крывым, перакасіць.

    • П. раму.
  2. звычайна безас., каго-што. Надаць скрыўлены выраз (твару, губам).

    • Ад болю перакрывіла твар.
  3. Перадражніць, падаць у смешным выглядзе.

|| незак. перакрыўляць, .