перакруціць, ; зак.

  1. Павярнуць кругом, процілеглым бокам, канцом.

    • П. педалі.
  2. Звіць вельмі туга, крута; сапсаваць празмерным закручваннем.

    • П. вужышча.
    • П. кран.
  3. Наматаць на што-н. другое або іначай.

    • П. магнітафонную стужку на другую касету.
    • П. анучы на нагах.
  4. перан. Перайначыць, зрабіць на свой лад (разм.).

    • Новыя абставіны ўсё перакруцілі.
  5. перан. Сказіць, змяніць змест, форму чаго-н. (разм.).

    • П. чые-н. словы.

|| незак. перакручваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)