пераймальніцтва, ✂, н. (неадабр.).
Несамастойнасць у творчасці, наследаванне, перайманне.
пераймальны, ✂.
Які ўяўляе сабой перайманне.
|| наз. пераймальнасць, ✂.
перайменаваць, ✂; зак.
Даць каму-, чаму-н. новую назву або імя.
|| незак. пераймяноўваць, ✂.
перайначыць, ✂; зак.
Змяніўшы, зрабіць іншым.
|| незак. перайначваць, ✂.
перайсці, ✂; зак.
-
што і цераз што. Ідучы, перамясціцца на процілеглы бок чаго-н.
- П. дарогу.
- П. цераз раку.
- П. граніцу.
- П. межы дазволенага (перан.).
-
Прайсці з аднаго месца на другое.
-
Змяніць работу, стан, месца знаходжання.
- П. на новую работу.
- П. на трэці курс.
-
каму і да каго. Дастацца каму-, чаму-н. ад каго-, чаго-н., стаць чыёй-н. уласнасцю.
- Гэта хата перайшла нам ад бацькоў.
-
у што, да чаго, на што. Прыняцца за што-н. іншае, пачаць дзейнічаць па-іншаму.
- П. ў наступленне.
- П. да абмеркавання чарговага пытання.
- П. на нелегальнае становішча.
-
у што. Ператварыцца ў што-н. іншае, стаць другім.
- Дождж перайшоў у снег.
- Сяброўства перайшло ў каханне.
-
перан. Уступіць, ахвяраваць што-н. каму-н. (разм.).
|| незак. пераходзіць, ✂.
|| наз. пераход, ✂.
перакаваць, ✂; зак.
-
Падкаваць нанава або ўсіх, многіх.
- П. каню пярэднія ногі.
- П. усіх коней.
-
Перарабіць каваннем.
- П. мячы на аралы (высок.).
-
перан. Карэнным чынам змяніць, перавыхаваць (разм.).
|| незак. перакоўваць, ✂.
|| звар. перакавацца, ✂.
|| незак. перакоўвацца, ✂.
- Па ходу п’есы галоўны герой перакоўваецца.
|| наз. перакоўванне, ✂ і перакоўка, ✂.
пераказаць, ✂; зак.
-
Расказаць, выкласці сваімі словамі што-н.
-
і з дадан. сказам. Паведаміць пра што-н. вусна; перадаць на словах чыю-н. просьбу, даручэнне і пад.
- П. дома ўбачанае ў горадзе.
- Перакажыце маім, што прыеду ў выхадны.
-
Расказаць падрабязна, паслядоўна пра ўсё, многае.
|| незак. пераказваць, ✂.
|| наз. пераказ, ✂.
перакалець, ✂; зак. (разм.).
Перамерзнуць, моцна змерзнуць.
перакалечыць, ✂; зак. (разм.).
Пакалечыць усіх, многіх або ўсё, многае.
- Вайна перакалечыла людзей.