перайсці, ; зак.

  1. што і цераз што. Ідучы, перамясціцца на процілеглы бок чаго-н.

    • П. дарогу.
    • П. цераз раку.
    • П. граніцу.
    • П. межы дазволенага (перан.).
  2. Прайсці з аднаго месца на другое.

    • П. ў другі пакой.
  3. Змяніць работу, стан, месца знаходжання.

    • П. на новую работу.
    • П. на трэці курс.
  4. каму і да каго. Дастацца каму-, чаму-н. ад каго-, чаго-н., стаць чыёй-н. уласнасцю.

    • Гэта хата перайшла нам ад бацькоў.
  5. у што, да чаго, на што. Прыняцца за што-н. іншае, пачаць дзейнічаць па-іншаму.

    • П. ў наступленне.
    • П. да абмеркавання чарговага пытання.
    • П. на нелегальнае становішча.
  6. у што. Ператварыцца ў што-н. іншае, стаць другім.

    • Дождж перайшоў у снег.
    • Сяброўства перайшло ў каханне.
  7. перан. Уступіць, ахвяраваць што-н. каму-н. (разм.).

    • Няхай лепш маё пяройдзе.

|| незак. пераходзіць, .

|| наз. пераход, .

  • П. колькасці ў якасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)