перакаваць, ✂; зак.

  1. Падкаваць нанава або ўсіх, многіх.

    • П. каню пярэднія ногі.
    • П. усіх коней.
  2. Перарабіць каваннем.

    • П. мячы на аралы (высок.).
  3. перан. Карэнным чынам змяніць, перавыхаваць (разм.).

    • П. свой характар.

|| незак. перакоўваць, ✂.

|| звар. перакавацца, ✂.

|| незак. перакоўвацца, ✂.

  • Па ходу п’есы галоўны герой перакоўваецца.

|| наз. перакоўванне, ✂ і перакоўка, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)