Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перакінуць, ✂; зак.

  1. Кінуць цераз каго-, што-н. ці далей за якую-н. мяжу.

    • П. мяшок з аднаго пляча на другое.
    • П. мяч за рысу.
  2. Палажыць што-н. упоперак чаго-н. для пераправы.

    • П. кладку цераз ручай.
  3. перан. Перамясціць, адправіць на другое месца.

    • П. тэхніку ў раён меліярацыі.
    • П. брыгаду тэхнікаў на новы аб’ект.

|| незак. перакідаць, ✂ і перакідваць, ✂.

|| наз. перакідванне, ✂ і перакідка, ✂.

перакіс, ✂, м.

У хіміі — вышэйшая ступень акіслення элемента.

  • П. вадароду.

|| прым. перакісны, ✂.

  • Перакісныя злучэнні.

перакітаваць, ✂; зак.

Закітаваць нанава, інакш.

  • П. вокны на зіму.

|| незак. перакітоўваць, ✂.

|| наз. перакітоўванне, ✂.

пераклад, ✂, м.

  1. гл. перакласці.

  2. Тэкст, перакладзены з адной мовы на другую.

    • П. з балгарскай мовы.

перакладзіна, ✂, ж.

  1. Папярочны брус, жэрдка і пад.

  2. Тое, што і турнік.

перакладны​1 ✂:

  • на перакладных (уст.) — у экіпажы з коньмі, якія мяняліся на паштовых станцыях.

    • Ехаць на перакладных.

перакладны​2 ✂

Перакладзены з якой-н. мовы.

  • П. твор.

перакладчык, ✂, м.

Спецыяліст, які займаецца перакладамі з адной мовы на другую.

  • П. з польскай мовы.

|| ж. перакладчыца, ✂.

|| прым. перакладчыцкі, ✂.

перакласці, ✂; зак.

  1. Палажыць у другое месца.

    • П. кнігі з паліцы ў шафу.
  2. перан. Укласці абавязкі, адказнасць і пад. на другога.

    • П. ўсю работу на памочніка.
  3. што чым. Укласці, змясціўшы ў прамежках што-н.

    • П. талеркі стружкамі.
  4. Злажыць нанава, іначай.

    • П. комін.
  5. Перадаць сродкамі другой мовы.

    • П. з беларускай мовы на рускую.

|| незак. перакладаць, ✂ і перакладваць, ✂.

|| наз. перакладанне, ✂, перакладванне, ✂ і пераклад, ✂.

пераклеіць, ✂; зак.

  1. Наклеіць, паклеіць нанава, у другім месцы.

    • П. шпалеры.
  2. Склеіць усё, многае.

|| незак. пераклейваць, ✂.

|| наз. пераклейванне, ✂ і пераклейка, ✂.