перакінуць, ; зак.

  1. Кінуць цераз каго-, што-н. ці далей за якую-н. мяжу.

    • П. мяшок з аднаго пляча на другое.
    • П. мяч за рысу.
  2. Палажыць што-н. упоперак чаго-н. для пераправы.

    • П. кладку цераз ручай.
  3. перан. Перамясціць, адправіць на другое месца.

    • П. тэхніку ў раён меліярацыі.
    • П. брыгаду тэхнікаў на новы аб’ект.

|| незак. перакідаць, і перакідваць, .

|| наз. перакідванне, і перакідка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)