Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карцёжнік, ✂, м. (разм.).

Заўзяты ігрок у карты.

|| ж. карцёжніца, ✂.

|| прым. карцёжніцкі, ✂.

карціна, ✂, ж.

  1. Твор жывапісу, выкананы фарбамі.

    • Карціны мастак М.Савіцкага.
  2. Тое, што можна бачыць, уяўляць у канкрэтных вобразах.

    • Карціны прыроды.
  3. Адлюстраванне чаго-н. у літаратурным творы.

    • К. бітвы.
    • К. жыцця сялян.
  4. Агульны стан, выгляд чаго-н.

    • Клінічная к. захворвання.
  5. Частка акта ў драматычным творы, якая патрабуе самастойнай дэкарацыі.

    • Другая к. першага акта.
  6. Кінакарціна кінафільм (разм.).

    • У кінатэатры ідзе новая к.

|| памянш. карцінка, ✂.

|| прым. карцінны, ✂.

  • Карцінная галерэя.

карцінны, ✂.

  1. гл. карціна.

  2. перан. Вобразны, выразны, які стварае ўражанне сваёй знешняй прыгажосцю.

    • Карцінная поза.

|| наз. карціннасць, ✂.

карцэр, ✂, м.

Памяшканне для часовага адзіночнага зняволення (напр. у турмах, канцлагерах і інш.).

|| прым. карцэрны, ✂.

  • К. рэжым.

карчаваць, ✂; незак.

Выкопваць з карэннем.

  • К. пні.

|| наз. карчаванне, ✂.

|| прым. карчавальны, ✂.

  • Карчавальная машына.

карчага​1, ✂, ж. (разм.).

Пень, вывернуты з карэннем, корч.

|| памянш. карчажка, ✂.

карчага​2, ✂, ж.

  1. Вялікая, звычайна з гліны пасудзіна, якая выкарыстоўвалася для трымання він і інш. (уст.).

  2. Гляк для мазі.

    • Наліць у карчагу дзёгцю.

|| прым. карчажны, ✂.

карчак, ✂, м. (разм.).

Вывернуты з зямлі корч.

  • Выцяў нагу аб к.

карчакаваты, ✂.

  1. З вялікай колькасцю карчоў, карчысты (разм.).

    • Карчакаватая дарога.
  2. Пра чалавека, яго постаць: каржакаваты (абл.).

    • Тоўсты, к. дзядзька сядзеў на ганку.

|| наз. карчакаватасць, ✂.

карчанець, ✂; незак. (разм.).

Моцна азябшы, траціць адчувальнасць.

  • Ногі карчанеюць на холадзе.

|| зак. закарчанець, ✂ і скарчанець, ✂.