Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

распуснічаць, ; незак.

  1. Весці разбэшчанае, распуснае жыццё.

  2. Сваволіць, дурэць, гарэзаваць.

    • Вы яго прывучылі р.

распусны, .

  1. Які вызначаецца маральнай разбэшчанасцю.

    • Распусная жанчына.
  2. Свавольны (разм.).

    • Распуснае дзіця.

|| наз. распуснасць, .

распуста, , м.; , ж..

  1. Палавая разбэшчанасць, распуснае жыццё.

    • Кінуцца ў распусту.
  2. Свавольства, раздуранасць, гарэзлівасць.

    • Залішняя распешчанасць вядзе да распусты.
  3. Пра таго, хто разбэсціўся, раздурэў (разм.).

    • Не хлапец, а р.

распусціцца, ; зак.

  1. Раскрыцца, разгарнуцца, пакрыцца лістамі (пра пупышкі, кветкі, лісты).

    • Распусціліся бярозы.
  2. Расплесціся, развіцца (пра валасы, што-н. заплеценае).

    • Косы распусціліся.
    • Шкарпэтка распусцілася (раскідалася).
  3. Пачаць весці сябе непрыстойна; стаць недысцыплінаваным (разм.).

    • Распусціліся дзеці без бацькі.
  4. Перайсці ў вадкі стан.

    • Масла распусцілася на скаварадзе.
  5. Разысціся, растварыцца ў вадзе.

    • У халоднай вадзе цукар доўга распускаецца.

|| незак. распускацца, .

|| наз. распусканне, .

распусціць, ; зак.

  1. Адпусціць (многіх), вызваліўшы ад абавязкаў, вучобы і пад.

    • Р. вучняў на час разводдзя.
    • Р. часовую камісію па прывілеях (ліквідаваць).
  2. Развязаць, разгарнуць што-н. звязанае, скручанае, сцягнутае.

    • Р. парусы.
    • Р. косы.
    • Р. парасон.
  3. Раскідаць што-н. вязанае.

    • Р. шкарпэткі.
  4. Знізіўшы патрабавальнасць, строгасць, садзейнічаць свавольству, зрабіць дуроным, недысцыплінаваным (разм.).

    • Р. дзяцей.
  5. Прымусіць растварыцца ў якой-н. вадкасці (разм.).

    • Р. фарбу ў вадзе.
  6. Растапіць.

    • Р. масла.
  7. Расказаць многім (разм. неадабр.).

    • Р. чуткі.

|| незак. распускаць, .

|| наз. распусканне, і роспуск, .

распутацца, ; зак.

Вызваліцца ад пута.

  • Конь распутаўся.

|| незак. распутвацца, .

распутаць, ; зак.

Вызваліць ад пута, пугаў.

  • Р. каня.

|| незак. распутваць, .

|| наз. распутванне, .

распухлы, .

  1. Які распух.

    • Распухлая рука.
  2. перан. Які моцна павялічыўся ў памерах (разм. неадабр.).

    • Р. штат.

|| наз. распухласць, .

распухнуць, ; зак.

  1. Моцна апухнуць; ацячы.

    • Нага распухла.
  2. перан. Павялічыцца ў памерах (разм. неадабр.).

    • Папка распухла ад папер.

|| незак. распухаць, .

|| наз. распуханне, .

распушчаны, .

  1. Недысцыплінаваны.

    • Р. хлапец.
  2. Які свабодна падае, не сабраны разам (пра валасы).

    • Распушчаныя валасы.

|| наз. распушчанасць, .