распусціць, ; зак.

  1. Адпусціць (многіх), вызваліўшы ад абавязкаў, вучобы і пад.

    • Р. вучняў на час разводдзя.
    • Р. часовую камісію па прывілеях (ліквідаваць).
  2. Развязаць, разгарнуць што-н. звязанае, скручанае, сцягнутае.

    • Р. парусы.
    • Р. косы.
    • Р. парасон.
  3. Раскідаць што-н. вязанае.

    • Р. шкарпэткі.
  4. Знізіўшы патрабавальнасць, строгасць, садзейнічаць свавольству, зрабіць дуроным, недысцыплінаваным (разм.).

    • Р. дзяцей.
  5. Прымусіць растварыцца ў якой-н. вадкасці (разм.).

    • Р. фарбу ў вадзе.
  6. Растапіць.

    • Р. масла.
  7. Расказаць многім (разм. неадабр.).

    • Р. чуткі.

|| незак. распускаць, .

|| наз. распусканне, і роспуск, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)