распусціцца,
-
Раскрыцца, разгарнуцца, пакрыцца лістамі (пра пупышкі, кветкі, лісты).
- Распусціліся бярозы.
-
Расплесціся, развіцца (пра валасы, што
-н. заплеценае).- Косы распусціліся.
- Шкарпэтка распусцілася (раскідалася).
-
Пачаць весці сябе непрыстойна; стаць недысцыплінаваным (
разм. ).- Распусціліся дзеці без бацькі.
-
Перайсці ў вадкі стан.
- Масла распусцілася на скаварадзе.
-
Разысціся, растварыцца ў вадзе.
- У халоднай вадзе цукар доўга распускаецца.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)