Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

умацаваць, ; зак.

  1. Зрабіць мацнейшым, больш устойлівым.

    • У. дамбы.
  2. Стварыць абарончыя збудаванні дзе-н., забяспечыць сродкамі абароны.

    • У. подступы да горада.
  3. Зрабіць больш моцным, здаровым, стойкім.

    • Добрае харчаванне і свежае паветра ўмацавалі хворага.
    • У. нервы.
    • У. здароўе.
  4. перан. Зрабіць надзейным, цвёрдым, устойлівым.

    • У. сваё становішча.
    • У. дысцыпліну.

|| незак. умацоўваць, .

|| наз. умацоўванне, .

|| наз. умацаванне, .

|| прым. умацавальны, .

  • Умацавальныя адкосы.
  • Умацавальныя збудаванні.

умелец, , м.

Умелы працаўнік, майстар.

  • Народны ў.

умелы, .

Які валодае ўменнем, які паказвае ўменне.

  • Умелыя рукі.
  • Умелае кіраўніцтва.

умельства, , н.

Уменне, спрыт, здольнасць рабіць што-н. з вялікім майстэрствам.

  • У. рук.
  • У. кухара.

уменне, , н.

Здольнасць рабіць што-н., набытая ведамі, вопытам.

  • Пры ўменні ўсё можна зрабіць.
  • Пахваліць за ў. і стараннасць.

умераны, .

  1. Сярэдні паміж крайнасцямі — не вялікі і не малы, не гарачы і не халодны і пад.

    • Умераная скорасць.
    • Умераная вільготнасць.
    • Умераныя патрабаванні.
  2. Пра клімат: сярэдні паміж гарачым і халодным.

    • У. клімат.
    • У. пояс.
  3. Які трымаецца сярэдняй палітычнай лініі, схільны да кампрамісу, згодніцтва.

    • Умеранае крыло рэфарматараў.
    • Умераная палітыка.

|| наз. умеранасць, .

умерзнуць, ; зак.

  1. у што. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі.

    • Бочка ўмерзла ў лёд.
  2. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню.

    • Зямля моцна ўмерзла.

|| незак. умярзаць, .

умець, ; незак.

  1. Валодаць уменнем рабіць што-н.

    • У. іграць на скрыпцы.
  2. Валодаць здольнасцю рабіць што-н.

    • Яна не ўмее перабольшваць.
    • Ён не ўмее ліслівіць перад іншымі.

умеючы, прысл.

З уменнем, з веданнем справы.

  • Гэта трэба рабіць у.

умёрзлы, .

  1. Які ўмёрз у што-н.

    • У. ў лёд кавалак дрэва.
  2. Які зацвярдзеў ад марозу на значную глыбіню.

    • Умёрзлая зямля.