умацаваць,
-
Зрабіць мацнейшым, больш устойлівым.
- У. дамбы.
-
Стварыць абарончыя збудаванні дзе
-н. , забяспечыць сродкамі абароны.- У. подступы да горада.
-
Зрабіць больш моцным, здаровым, стойкім.
- Добрае харчаванне і свежае паветра ўмацавалі хворага.
- У. нервы.
- У. здароўе.
-
перан. Зрабіць надзейным, цвёрдым, устойлівым.
- У. сваё становішча.
- У. дысцыпліну.
||
||
||
||
- Умацавальныя адкосы.
- Умацавальныя збудаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)