Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

укрыўдзіць, ✂; зак.

Моцна пакрыўдзіць.

  • Хто ўкрыўдзіў малога?

укрыцце, ✂, н.

Месца, збудаванне, якое ўкрывае, абараняе ад каго-, чаго-н.

  • Страляць з укрыцця.
  • У. ад зенітнага агню.

укрыць, ✂; зак.

  1. Закрыць з усіх бакоў.

    • У машыну брызентам.
  2. Запоўніць, засеяць чым-н. па паверхні, распаўсюдзіцца па ёй.

    • Цвіль укрыла сцены.
    • Чырвань укрыла шчокі.
  3. Схаваць, засцерагчы ад каго-, чаго-н.

    • Ноч укрыла партызан ад ворага.
    • У. злачынца.
    • У. маёмасць ад аблажэння падаткам (перан. утаіць).

|| незак. укрываць, ✂.

|| звар. укрыцца, ✂.

|| незак. укрывацца, ✂.

|| наз. укрыццё, ✂.

укрышыць, ✂; зак.

Накрышыць чаго-н. у што-н.

  • У цыбулі ў салату.