Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіне-... (а таксама сіня-...).

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сіні (у 1 знач.), з сінім адценнем, напр. сіне-блакітны, сіне-зялёны, сіне-фіялетавы;
  • 2) сіні (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. сіне-бела-чырвоны, сіне-чырвоны.

сіні, ✂.

  1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж блакітным і фіялетавым.

    • Сіняе неба.
    • Сінія вочы.
  2. Пра скуру: які мае адценне гэтага колеру.

    • Сінія губы.

◊

  • Сіняя панчоха (пагард.) — пра жанчыну: сухую педантку, пазбаўленую жаноцкасці і паглыбленую ў кнігі.

|| памянш. сіненькі, ✂.

сінільны, ✂:

  • сінільная кіслата — ядавітая бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю; цыяністы вадарод.

сініца, ✂, ж.

Невялікая стракатая птушка атрада вераб’іных.

|| памянш. сінічка, ✂.

|| прым. сінічы, ✂ і сінічын, ✂.

  • Сінічы свіст.
  • Сінічына гняздо.

сініць, ✂; незак.

  1. Фарбаваць у сіні колер.

    • С. ніткі.
  2. Паласкаць у вадзе з разбаўленай у ёй сінькай; падсіньваць.

    • С. фіранкі.

|| зак. падсініць, ✂.

|| наз. сінька, ✂ і падсіньванне, ✂.

сінкліт, ✂, м.

  1. Сход вышэйшых саноўнікаў у Старажытнай Грэцыі.

  2. Сход духоўных асоб, духавенства.

    • Сабраўся ўвесь духоўны с. з кансісторскімі чыноўнікамі.

сінкрэтызм, ✂, м. (кніжн.).

Злітнасць, нерасчлянёнасць, якія характэрны для першапачатковага стану ў развіцці чаго-н.

  • С. першабытнага мастацтва.

|| прым. сінкрэтычны, ✂.

сінкрэтычны, ✂.

  1. гл. сінкрэтызм.

  2. Злітны, нерасчлянёны ў сваім зыходным, першапачатковым стане.

    • Сінкрэтычная рэлігія.
    • Сінкрэтычнае цэлае.
  3. Які вызначаецца эклектызмам, знешняй злучанасцю таго, што ўнутрана не злучана.

    • Сінкрэтычныя тэорыі.

сінод, ✂, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: вышэйшы калегіяльны орган праваслаўнай царквы; цяпер — дарадчы орган пры патрыярху.

|| прым. сінодскі, ✂.

сінодзік, ✂, м.

У праваслаўнай царкве: кніга запісу імён памёршых для памінання іх у час набажэнства.