Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

полі...

Першая частка складаных слоў у знач. многа, са многім, складаны па саставу, напр. поліартрыт, поліфанія, полівітаміны.

поліва, ✂, н.

  1. гл. палоць.

  2. Тое, што трэба прапалоць або што праполата.

    • У агародзе яшчэ многа поліва.

|| прым. поліўны, ✂.

поліс, ✂, м. (спец.).

Дакумент аб страхаванні.

  • Страхавы п.

|| прым. полісавы, ✂.

полісемія, ✂, ж.

У мовазнаўстве: наяўнасць у аднаго слова некалькіх значэнняў, мнагазначнасць.

|| прым. полісемічны, ✂.

політэізм, ✂, м. (спец.).

Рэлігія, якая прызнае многа багоў, мнагабожжа; проціл. монатэізм.

|| прым. політэістычны, ✂.

політэхнічны, ✂.

  1. Які мае адносіны да розных галін тэхнікі.

    • П. інстытут.
  2. Заснаваны на рознабаковым знаёмстве з тэхнікай.

    • Політэхнічнае навучанне.

поліўка, ✂, ж.

  1. Вадкая страва з мучной прыправай.

    • Частавалі яго поліўкай.
  2. Рэдкая частка якой-н. ежы, жыжка.

    • Наліла адной поліўкі.

|| прым. полівачны, ✂.

поліэтылен, ✂, м.

Сінтэтычны палімер на аснове этылену.

|| прым. поліэтыленавы, ✂.

  • Поліэтыленавая вытворчасць.
  • П. настольнік.

поліяміэліт, ✂, м.

Віруснае захворванне нервовай сістэмы, якое часта суправаджаецца паралічам.

|| прым. поліяміэлітны, ✂.

полк, ✂, м.

  1. Вайсковая адзінка, якая звычайна ўваходзіць у склад дывізіі або брыгады.

    • Гвардзейскі п.
    • Авіяцыйны п.
  2. перан., каго (чаго). Мноства, натоўп (разм.).

    • П. памочнікаў.

◊

  • У нашым палку прыбыло (разм.) — нас стала больш.

|| прым. палкавы, ✂.