Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маракен, ✂, м.

Тканіна са штучнага шоўку, падобная на крэпдэшын.

|| прым. маракенавы, ✂.

марал, ✂, м.

Буйны сібірскі алень з вялікімі рагамі.

|| прым. маралавы, ✂.

  • Маралавыя рогі.
  • М. запаведнік.

маралізаваць, ✂; незак. (кніжн.).

Прапаведаваць строгую мараль, павучаць.

|| наз. маралізацыя, ✂ і маралізаванне, ✂.

мараліст, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, які любіць маралізаваць.

|| ж. маралістка, ✂.

мараль, ✂, ж.

  1. Сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей між сабой і ў адносінах да грамадства.

    • Чалавек высокай маралі.
  2. Лагічны, павучальны вывад з чаго-н.

    • М. байкі.
  3. Павучанне, натацыя (разм.).

    • Чытаць м.

|| прым. маральны, ✂.

маральны, ✂.

  1. гл. мараль.

  2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль.

    • М. кодэкс.
  3. Унутраны, душэўны.

    • Маральная падтрымка.
    • Высокі м. дух.

○

  • Маральны знос (спец.) — старэнне (тэхнікі, апаратуры) ў сувязі са з’яўленнем новых, больш дасканалых машын.

|| наз. маральнасць, ✂.

мараплаванне, ✂, н.

Плаванне па морах і акіянах, а таксама майстэрства вадзіць караблі.

|| прым. мараплавальны, ✂.

мараплавец, ✂, м.

Вандроўнік па морах.

|| прым. мараплавальны, ✂.

мараторый, ✂, м. (спец.).

Устаноўленая ўрадам адтэрміноўка выканання абавязацельстваў на пэўны тэрмін або на перыяд дзеяння якіх-н. надзвычайных абставін (вайна, крызіс, стыхійнае бедства і інш.).

  • М. на ядзерныя выпрабаванні.

|| прым. мараторны, ✂.

марафон, ✂, м.

  1. Спартыўны бег на 42 км 195 м, а таксама наогул спартыўныя гонкі на самай доўгай дыстанцыі.

    • Лыжны м.
  2. перан. Пра якое-н. спаборніцтва, першынство па чым-н., якое праходзіць вельмі доўга.

    • Шахматны м.

|| прым. марафонскі, ✂.

  • М. бег, заплыў.