Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дамашні, .

  1. Які адносіцца да дома, сям’і, прызначаны для карыстання дома.

    • Д. тэлефон.
    • Д. халат.
  2. Свойскі, не дзікі.

    • Дамашнія жывёлы.
  3. дамашнія, -іх. Члены сям’і (разм.).

    • Нашы дамашнія.

дамба, , ж.

Гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе штучнага насыпу для засцярогі мясцовасці ад затаплення вадой або для агароджвання вадасховішчаў.

  • Загараджальная д.

|| прым. дамбавы, .

дамешак, , м.

Тое, што і дамешка.

|| прым. дамешкавы, .

дамешка, , ж.

Тое, што прыбаўлена, прымешана да чаго-н.

  • Мука з дамешкай вотруб’я.

|| прым. дамешкавы, .

дамінаваць, ; незак. (кніжн.).

  1. Мець перавагу, быць галоўным, асноўным.

    • У агульнай мелодыі дамінавалі гукі кларнета.
  2. над чым. Узвышацца над акаляючай мясцовасцю.

    • Тара дамінавала над горадам.

|| наз. дамінаванне, .

дамінанта, (кніжн.).

  1. З’ява, якая пераважае ў якой-н. сферы.

  2. Дамінуючая ідэя; важнейшая састаўная частка чаго-н.

|| прым. дамінантны, .

дамініён, , м.

У час былой Брытанскай імперыі: самакіравальная дзяржава, якая ўваходзіць у склад гэтай імперыі і залежыць ад яе ў сваёй унутранай і знешняй палітыцы.

даміно1, нескл., н.

Гульня ў пластмасавыя або касцяныя пласцінкі, на якіх нанесены ачкі, а таксама набор пласцінак для гэтай гульні ў колькасці 28 штук.

  • Гуляць у д.

|| прым. даміношны, .

даміно2, нескл., н.

Маскарадны касцюм у выглядзе плашча з рукавамі і капюшонам, а таксама чалавек у такім касцюме.

  • Апрануты ў д.
  • Д. ў масцы.

даміношнік, , м. (разм.).

Аматар гуляць у даміно.

  • Заядлы д.

|| ж. даміношніца, .