Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бага́ты, .

  1. Які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі.

    • Б. калгас.
    • Б. беднага не разумее (у знач. наз.).
  2. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н., мноствам даброт.

    • Б. ўлоў.
    • Б. край.
  3. Які дорага каштуе, вызначаецца раскошай.

    • Б. касцюм.
  4. перан. Які змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей.

    • Багатая натура.

|| наз. багацце, .

багаты́р, , м.

  1. Той, хто мае многа грошай, валодае вялікай маёмасцю.

  2. Былінны герой, казачны асілак, волат, воін.

  3. перан. Чалавек вялікай адвагі і сілы.

    • Беларускія багатыры.

|| прым. багатырскі, .

багаце́ць, ; незак.

Станавіцца багатым;

  • Багацее наш край.

|| зак. разбагацець, .

бага́цце, , н.

  1. гл. багаты.

  2. Мноства матэрыяльных каштоўнасцей, грошай.

  3. Сукупнасць прыродных рэсурсаў.

    • Прыродныя багацці.
  4. Разнастайныя ўнутраныя якасці каго-н.

    • Духоўныя багацці людзей.

бага́ч, , м.

Чалавек, які валодае вялікім багаццем; багацей.

|| ж. багачка, і багацейка, .

|| м. багацей, .

баге́ма, , ж., зб.

Матэрыяльна незабяспечаныя прадстаўнікі інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), а таксама іх бестурботны, легкадумны лад жыцця.

|| прым. багемны, .

баге́т, , м.

Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы.

  • Рамы з багету.

|| прым. багетавы, і багетны, .

  • Багетавая рама.
  • Багетная вытворчасць.

багі́ня, , ж.

  1. У антычнай міфалогіі і некаторых усходніх рэлігіях: бажаство жаночага полу.

    • Багіня Ісіда.
  2. перан. Пра жанчыну незвычайнай прыгажосці і грацыі.

    • Не жанчына, а б.

ба́гна, , ж.

  1. Топкае балота, дрыгва.

    • Праваліцца ў багну.
  2. перан. Усё, што засмоктвае і цягне чалавека да адсталасці і коснасці.

    • Б. мяшчанства.

|| прым. багнавы, .

багні́сты, .

Балоцісты, вязкі.

  • Багністае месца.

|| наз. багністасць, .