Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канфлікт, ✂, м.

Сутыкненне, сур’ёзнае разыходжанне, спрэчка.

  • Сямейны к.
  • Узброены к.

|| прым. канфліктны, ✂.

  • Канфліктная камісія (па разбору канфліктаў).

канфліктаваць, ✂; незак. (разм.).

Быць у стане канфлікту або ўступаць у канфлікт з кім-н., чым-н.

  • К. з адміністрацыяй.

канфорка, ✂, ж.

  1. Надстаўка на самаварнай трубе для чайніка.

  2. Кружок, які закрывае адтуліну на кухоннай пліце, а таксама сама адтуліна.

|| прым. канфорачны, ✂.

канфрантацыя, ✂, ж.

Проціпастаўленне, супрацьборства.

  • Палітычная к.

|| прым. канфрантацыйны, ✂.

канфуз, ✂, м. (разм.).

Стан няёмкасці, збянтэжанасці; няёмкае, часам смешнае становішча.

  • Вось такі к. здарыўся.

|| прым. канфузны, ✂.

  • К. выпадак.

канфузіцца, ✂; незак. (разм.).

Адчуваць няёмкасць; саромецца, бянтэжыцца.

  • К. на людзях.

|| зак. сканфузіцца, ✂.

канфузіць, ✂; незак. (разм.).

Прыводзіць у канфуз.

|| зак. сканфузіць, ✂.

канфузлівы, ✂ (разм.).

Які лёгка канфузіцца, бянтэжыцца; сарамлівы.

|| наз. канфузлівасць, ✂.

канфузны, ✂.

  1. гл. канфуз.

  2. Здольны прывесці ў канфуз, які ставіць у няёмкае становішча, кампраметуе.

    • Канфузныя паводзіны.

|| наз. канфузнасць, ✂.

канцавы, ✂.

Які знаходзіцца на канцы.

  • Канцавая станцыя.