поўнаметражны,
Пра фільмы: звычайны, дастатковы па метражу для паказу аднаго сеанса нармальнай працягласці; процілегласць кароткаметражны.
поўнаметражны,
Пра фільмы: звычайны, дастатковы па метражу для паказу аднаго сеанса нармальнай працягласці; процілегласць кароткаметражны.
поўнасцю,
Да канца, цалкам.
поўнаўладны,
Які мае неабмежаваную, поўную ўладу.
||
поўнач1,
Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню; у бок якога накіравана намагнічаная стрэлка компаса.
Мясцовасць, што ляжыць у гэтым напрамку.
Мясцовасць з халодным, суровым кліматам.
||
поўнач2,
Сярэдзіна ночы, якая адпавядае 12 гадзінам ночы.
||
поўніцца,
Напаўняцца.
поўніць,
Напаўняць.
поўны,
Напоўнены чым
Цэльны, цалкам закончаны, вычарпальны.
Які дасягнуў адпаведнай нормы, найвышэйшага развіцця, граніцы.
Тоўсты, мажны.
поўня,
Фаза Месяца, калі відзён ўвесь яго дыск.
Росквіт, паўната.
поўсць,
Шэрсць; падшэрстак.