поўны, .

  1. Напоўнены чым-н. да самых берагоў, замешчаны цалкам.

    • Поўнае вядро вады.
    • Поўная хата людзей.
  2. перан. Цалкам ахоплены, прасякнуты чым-н.

    • Вочы, поўныя спачування.
  3. Цэльны, цалкам закончаны, вычарпальны.

    • Апісаць п. круг.
    • П. збор твораў.
    • Поўная свабода выбару.
    • З поўным правам.
  4. Які дасягнуў адпаведнай нормы, найвышэйшага развіцця, граніцы.

    • Поўных васемнаццаць гадоў.
    • У поўным росквіце сіл.
    • Уключыць поўную скорасць.
    • Работа ідзе поўным ходам (хутка, інтэнсіўна).
    • У поўным сэнсе слова (у сапраўдным значэнні слова, сапраўды).
    • Гаварыць на п. голас (на ўвесь голас; таксама перан. адкрыта, не хаваючы нічога).
  5. Тоўсты, мажны.

    • П. мужчына.
    • Гімнастыка для поўных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)