Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пуцявіна, , ж. (паэт.).

Шлях, жыццёвая дарога.

  • Пуцявіны маладосці.

|| прым. пуцявінны, .

пуцяводны, .

У выразах:

  • 1) пуцяводная зорка

    • а) зорка, якая ўказвае напрамак дарогі;
    • б) перан. пра таго, хто вызначае чый-н. жыццёвы шлях, развіццё дзейнасці (кніжн.).
      • Ён быў не толькі братам, а і пуцяводнай зоркай усё жыццё;
  • 2) пуцяводная ніць (кніжн.) — тое, што дапамагае знайсці правільны шлях, рашэнне.

пучок, , м.

  1. гл. пук.

  2. Мноства чаго-н., што разыходзіцца з аднаго месца, адной кропкі.

    • П. прамянёў.

|| прым. пучковы, .

пучыцца, ; незак.

Станавіцца выпуклым, узнімацца ўгору.

  • Лёд пучыцца.

|| зак. успучыцца, і выпучыцца, .

пучыць, ; незак.

Уздымаць, рабіць выпуклым.

  • Вецер пучыць брызент (безас.).

|| незак. успучыць, і выпучыць, .

|| наз. пучанне, .

пушбол, , м.

Спартыўная камандная гульня з вялікім скураным мячом, які стараюцца прапіхнуць у вароты праціўніка.

  • Конны п.

|| прым. пушбольны, .

пушка1, , ж.

  1. Гармата, якая мае насцільную траекторыю стральбы і прызначаецца для паражэння далёкіх, адкрытых і хуткарухомых цэлей.

  2. Апарат для лячэння сродкамі радыеактыўнага выпраменьвання (спец.).

    • Кобальтавая п.

|| прым. пушачны, .

пушка2, , ж. (разм.).

Тое, што і каробка (у 1 знач.).

  • П. запалак.

|| прым. пушачны, .

пушніна, , ж., зб.

Шкуры пушных жывёл, з якіх вырабляюць футра, футравыя тавары.

пушны, .

  1. Які мае каштоўнае футра.

    • П. звер.
  2. Які з’яўляецца пушнінай, адносіцца да здабычы, апрацоўкі ці да продажу пушніны.

    • П. тавар.
    • П. промысел.
    • П. аўкцыён.