Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дадому, прысл.

  1. У сваю хату, кватэру; дамоў.

    • Пасля работы прыйшоў д.
  2. На радзіму, у родныя мясціны.

    • Прыехаць д. на пабыўку.
  3. Заданне вучню для выканання дома.

    • Даць заданне д.

дадраць, ; зак. (разм.).

  1. Скончыць драць.

    • Д. паперы.
  2. Знасіць да дзірак (вопратку, абутак і пад.).

    • Д. боты.
  3. Надраць дадаткова.

    • Д. моху.
    • Д. бульбы.

|| незак. дадзіраць, .

дадрукаваць, ; зак.

  1. Надрукаваць да канца або да якога-н. месца.

    • Д. кнігу.
    • Д. старонку да палавіны.
  2. Надрукаваць дадаткова.

    • Д. сто экзэмпляраў тэзісаў.

|| незак. дадрукоўваць, .

|| наз. дадрукоўка, і дадрукаванне, .

дадубіць, ; зак.

Скончыць дубіць, выдубіць да канца.

  • Д. скуру.

|| незак. дадубліваць, .

дадумацца, ; зак.

Разважаючы, прыйсці да якога-н. заключэння, вываду.

  • Д. да цікавага рашэння.

|| незак. дадумвацца, .

дадурэцца, ; зак. (разм.).

Дурэючы, давесці сябе да непрыемных вынікаў.

дадушы, выкл. (разм.).

Ужыв. як падмацаванне пры запэўніванні каго-н. у чым-н.; па знач. блізкае да слова «далібог».

  • Д. гэта праўда.

дадыбаць, ; зак. (разм.).

Марудна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца; давалачыся.

даесці, ; зак.

З’есці да канца, скончыць есці.

  • Д. верашчаку.

|| незак. даядаць, .

даехаць, ; зак.

Едучы, дабрацца да якога-н. месца; прыехаць.

  • Да горада можна д. на машыне.

|| незак. даязджаць, .